Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім

Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага палітыка. Палітыкі абмеркавалі ролю Польшчы ў дэмакратызацыі Беларусі.
Мілінкевіч настойваў на вяртанні ў нашу краіну польскага амбасадара. Нагадаем, у выніку канфлікта вакол “Саюза палякаў у Беларусі” польскі амбасадар Тадэуш Паўляк быў адкліканы ў міністэрства замежных спраў сваёй краіны для кансультацый. Па вяртанні ў Беларусь 7 лістапада 2005 года ён падаў у адстаўку.

З таго часу ў Беларусі няма польскага амбасадара. Таксама была абмеркавана тэма дапамогі Польшчы рэпрэсаваным актывістам апазіцыі.

Па словах Качыньскага, Польшча будзе працягваць праграмы дапамогі студэнтам, якіх выключылі з ВНУ, і людзям, якія былі звольнены з працы, а таксама падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і зробіць са свайго боку ўсё магчымае, каб наша краіна далучылася да Еўрасаюза".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі