Аляксандр Стуб: Эканамічных санкцый не будзе

У Брусэлі ля будынка Савета Еўрасаюза, дзе сёння збяруцца міністры замежных справаў краін ЕС, працягваецца пікет у падтрымку беларускіх палітвязняў. Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё, прадстаўнікі беларускай дыяспары, што сабраліся тут, трымаюць шматметровыя плакаты "Свабоду палітвязням!" і "Спыніце тэрор у Беларусі", а таксама фотаздымкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў.

Некаторыя міністры ўжо прыбылі і сцісла пракаментавалі для журналістаў магчымы вынік паседжання, што мае адбыцца неўзабаве. У прыватнасці, кіраўнік МЗС Фінляндыі Аляксандр Стуб мяркуе, што сур'ёзныя эканамічныя санкцыі наўрад ці будуць прынятыя: у такога кроку шмат праціўнікаў. Пры гэтым ён упэўнены, што "чорны спіс" неўязных чыноўнікаў пашырыцца і будзе зацверджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі