Аляксей Кудзін не здолеў абараніць тытул чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу

Беларус Аляксей Кудзін па мянушцы "Цэгла" не здолеў абараніць тытул чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу ў суперцяжкай вазе (звыш 93 кг). На рынгу маскоўскага байцоўскага клуба "Арбат" у фінальным паядынку ён саступіў украінцу Паўлу Жураўлёву па мянушцы "Кайман".  Розыгрыш тытула праходзіў па сістэме "на выбыванне". У паўфінале Кудзін адправіў у накаўт Алега Здрагуша з Малдовы. Фінал праходзіў у роўнай барацьбе, аднак судзейская калегія аддала тытул і пояс чэмпіёна ўкраінцу, які меў на адно ачко болей за беларуса.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі