Аляксея Шыдлоўскага ізноў судзяць

Актывіст дэмакратычнага руху Аляксей Шыдлоўскі затрыманы праз тры гадзіны пасля вызвалення з залы суда Партызанскага раёна Мінска.
Як паведаміла жонка апазіцыянера Марына Лебедзева, міліцыянты прыйшлі дадому да актывіста і прапанавалі праехаць у РУУС Партызанскага раёна.

Ніякіх тлумачэнняў яны не далі. На дадзены момант апазіцыянер знаходзіцца ўжо ў судзе. Нагадаем, Шадлоўскі разам з Бараноўскім былі затрыманыя 24 ліпеня ў цэнтры Мінска падчас расклейвання ўлётак.

Сёння раніцай над імі павінен быў адбыцца суд. Аднак, як Шыдлоўскі паведаміў Еўрапейскаму радыё, суд перанеслі на 8 жніўня з-за адсутнасці сведкаў — супрацоўнікаў КДБ, якія і праводзілі затрыманне.

Маладзёнаў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Цяпер, верагодна, сведкі знайшліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі