"Алёна раззлавалася на водгукі ў інтэрнэце, і гэта вельмі палепшыла нумар!"

Алёна Ланская выступала ў фінале восьмай. За 4 дня, што прайшлі з паўфінала, яе нумар практычна не змяніўся. Але рэдактар аддзела свецкай хронікі "Комсомольской правды в Белоруссии" Сяргей Маліноўскі лічыць, што Алёна Ланская здолела скарыстацца паўзай на карысць сабе:
 
"Нумар стаў нашмат лепшым. Але не за кошт таго, што ў яго нешта дадалі. Проста Алёна раззлавалася, калі пачытала ў інтэрнэце негатыўныя водгукі пра сябе. І вось, яна пасля паўфінала стала злейшай і, так бы мовіць, жывейшай. Гэта нават на твары ў яе адлюстроўвалася. І гэта вельмі палепшыла нумар!
 
Мне здаецца, Ланской варта было б зняць гэтыя вялізныя каблукі. Тады б яна змагла больш рухацца па сцэне... Але гэта напэўна адлюстравалася б на вакале. Але, паколькі яна рухалася па сцэне няшмат, дык і пець змагла чыста".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі