Амбасадар Нямеччыны Лукашэнку: Выбары стануць вырашальнымі для Беларусі
“Бліжэйшыя месяцы да правядзення {парламенцкіх} выбараў стануць, у пэўнай ступені, вырашальнымі для Беларусі па яе далейшым становішчы ў Еўропе”. Пра гэта заявіў на сённяшняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам амбасадар Нямеччыны Гебхардт Вайс. І калі “працэс пойдзе наперад, пасля гэтых выбараў з’явіцца новая сітуацыя”, — сказаў амбасадар.
Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу выказаў незадавальненне дзейнасцю шэрагу амбасадараў краін Еўрасаюза і ЗША ў Мінску.
“Я не зусім разумею ролю амбасадараў краін Еўрасаюза, у большасці сваёй, і асабліва амерыканскага амбасадара. Я не хачу гэтага хаваць, і таму я часам рэзка выказваюся”, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка падкрэсліў, што адрозненне афіцыйных заяваў і рэальных дзеянняў некаторых амбасадараў ўводзяць яго ў сум, паведамляе “Інтэрфакс”.