Анатоль Лябедзька: "Невядома, ці выпусцяць нас"
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька па-ранейшаму знаходзіцца ў Савецкім РУУС сталіцы. Зараз міліцыянты пералічваюць інфармацыйныя улёткі АДС і асобнікі газеты "Глоток воздуха", якую актывісты АГП распаўсюджвалі сёння ў цэнтры Мінску. Вось што распавёў Еўрарадыё па тэлефоне Анатоль Лябедзька:
"Мы зараз у Савецкім РУУС Мінска. Падчас раздачы газетаў і улётак мы былі затрыманыя. Зараз міліцыянты пералічваюць колькасць газетаў і улётак".
Між тым апазіцыянеры не спяшаюцца казаць, ці адпусцяць іх пасля пераліку накладу.
Нагадаем, улёткі і газеты раздавалі ў рамках агульнарэспубліканскага Дня інфармавання, які 30 верасня праводзіць АДС. З 450 заявак на правядзенне ў гэты дзень пікетаў улады дазволілі толькі два — у Магілёве і Полацку. У гэтай сітуацыі апазіцыянеры правялі "лятучыя пікеты" з раздачай інфармацыйных матэрыялаў.