Анатоль Лябедзька заяўляе, што застаецца ўдзельнікам выбарчай кампаніі

20 жніўня каля Камароўскага рынку ў Мінску прайшоў апошні тэматычны пікет у падтрымку вылучэння Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. У акцыі прыняў удзел і сам лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Падчас акцыі, як паведамляе nn.by, Лябедзька абвясціў, што застаецца ўдзельнікам прэзідэнцкай кампаніі — незалежна ад таго, ці будзе здаваць попісы ў выбарчыя камісіі.

Лябедзька: "Мы застаемся ў прэзідэнцкай кампаніі, таму што мы асноўная ідэйная, ідэалагічная, праграмная і маральная альтэрнатыва ў гэтай кампаніі. А калі гэта так, то мы не можам сысці, сесці ці легчы на канапу. Мы будзем працягваць займацца папулярызацыяй нашай праграмы "Мільён новых працоўных месцаў".

Нагадаем, што паводле папярэдніх звестак ініцыятыўная група Анатоля Лябедзькі не набірае неабходных для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў. Збор подпісаў заканчваецца заўтра, 21 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі