Вызваленне палітвязняў: Лябедзька пра кропкавую супрацу з расійскімі сіламi

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак / dpa

Ці могуць беларускія і расійскія дэмакратычныя сілы супрацоўнічаць па пытанні вызвалення палітвязняў?

“Калі глядзець па-чалавечаму і з пазіцыі кіраўніка цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, які займаецца аналітыкай, то ў гэтым пытанні дакладна ніякіх перашкодаў няма. Гэта могуць не разумець толькі людзі, якія абсалютна далёкія ад праблемы палітычных вязняў або на іх проста спекулююць”, – адказаў Еўрарадыё Анатоль Лябедзька, беларускі палітык і дарадца Святланы Ціханоўскай.

Мы звярнуліся да спадара Анатоля, бо менавіта яго згадаў расійскі апазіцыянер Ілля Яшын падчас сустрэчы ў Варшаве.

Прысутную на мерапрыемстве беларускую актывістку цікавіла, што не так робяць беларускія дэмсілы ў сітуацыі, у якой расійскія калегі нібыта ўпэўненыя, што іх словы дзейнічаюць лепей.

Вызваленне палітвязняў: Лябедзька пра кропкавую супрацу з расійскімі сіламi
Ілля Яшын / Еўрарадыё

Яшын адказаў на пытанне наступным чынам:

“Усё, што я хачу зрабіць, — гэта дапамагчы там, дзе я магу быць карысным. Тое, што мы робім, рыторыка, якую мы выкарыстоўваем, актыўнасць, якую мы рэалізуем, — наконт усяго гэтага мы раімся з кіраўнікамі беларускай апазіцыі. Напрыклад, калі пачалася кампанія ў падтрымку Калеснікавай, да нас звярнуліся з просьбай падтрымаць яе публічна, прыцягнуць увагу да таго, што адбываецца цяпер з Марыяй. Мы проста зрабілі тое, аб чым нас прасілі. Мы дакладна не збіраемся вучыць [беларускую апазіцыю] і паказваць, як трэба. Мы проста дапамагаем там, дзе нас просяць дапамагчы. [...] Вы думаеце, мы ведаем як? Мы проста спрабуем. Паўсюль, дзе нас гатовыя выслухаць, мы гаворым пра сваіх і пра вашых. Чужых палітвязняў не бывае”.

Пасля свайго выступлення ў Варшаве Ілля Яшын расказаў Еўрарадыё, што пра кампанію ў абарону Марыі Калеснікавай прасіла канкрэтна Таццяна Хоміч. Але ён таксама падтрымлівае стасункі з Анатолем Лябедзькам.

“З Толем мы абмяркоўвалі кампанію па іншых палітзэках”, — сказаў Яшын.

Еўрарадыё звярнулася да беларускага палітыка з пытаннем пра яго сяброўства з расійскім калегам. Выявілася, што яны ведаюць адзін аднаго яшчэ “з часоў Нямцова”. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі