Канцлер Германіі і прэзідэнт Польшчы паспрачаліся з-за Украіны
Анджэй Дуда і Олаф Шольц
Непаразуменне паміж канцлерам Германіі і прэзідэнтам Польшчы адбылося ў сераду падчас сустрэчы лідараў ЕС у Бруселі, піша Financial Times.
Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда вылучыў ідэю канфіскацыі расійскіх сродкаў, замарожаных еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, і перадачы іх Украіне. Гэта ідэя выклікала рэзкую рэакцыю з боку канцлера Олафа Шольца.
"Вы нават не карыстаецеся еўра", — адказаў ён прэзідэнту Польшчы.
Гэтую размову FT пераказалі тры інфармаваныя крыніцы.
Варта адзначыць, што ўжо ў пачатку 2025 года Олаф Шольц можа страціць пасаду канцлера. Судзячы па рэйтынгах партый, да ўлады прыйдзе Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі на чале з Фрыдрыхам Мерцам, які заклікае да больш рашучай падтрымкі Украіны ў вайне супраць Расіі, чым гэта робяць цяперашнія нямецкія ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.