Зімовая Беларусь. Куды паехаць па святочны настрой

На пошукі па навагодні настрой

На пошукі па навагодні настрой / @Andrej B

Новы год — гэта не толькі нагода прыгатаваць аліўе "Як у Лукашука", але яшчэ і скарыстацца вялікімі выходнымі, каб павандраваць па Беларусі. Калі вы яшчэ пра гэта не думалі, але ідэя сарвацца з месца здаецца прывабнай, Еўрарадыё падрыхтавала для вас некалькі цікавых зімовых кірункаў. Адправіўшыся па адным з іх, вы абавязкова станеце крыху шчаслівейшым.

 

Сядзіба Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

У госці да Дзеда Мароза беларусы могуць ездзіць круглы год, бо ягоная сядзіба знаходзіцца ў Белавежскай пушчы. Зіма — самы зручны час для знаёмства з героем свята. Густы лес і разьбяныя хаты ў агеньчыках — сапраўднае чараўніцтва не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

Таксама Дзеда Мароза можна сустрэць, адправіўшыся ў гістарычны парк "Вялікае княства Сула" або выдатны парк жывёл "Дыпрыз" пад Баранавічамі .

Зимняя Беларусь. Куда поехать за праздничным настроением
Прывітанне, Дзед Мароз / @Andrej B

Каляды ў музеі пад адкрытым небам

Музей народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам — гэта музей пад адкрытым небам, які дае наведнікам унікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў і пазнаёміцца з традыцыйнай беларускай архітэктурай 18-га і 19-га стагоддзяў, а таксама з побытам беларусаў мяжы 19-га і 20-га стагоддзяў.

Зимняя Беларусь. Куда поехать за праздничным настроением
Сапраўдныя Каляды / etna.by

Дом-пярэкрут ў Дукоры

У XVI стагоддзі сядзіба ў Дукоры ўваходзіла ў склад уладанняў князёў Сапегаў, затым належала таксама роду Завішы, Агінскім. На час валадарання Францішка Ашторпа і ягонага сына Лявона (1786-1851 гг.) прыпаў росквіт сядзібы, а на савецкі час — заняпад.

Новыя ўладальнікі ўдыхнулі ў сядзібу жыццё. Тут пабудаваны сучасны этнакультурны комплекс "Дукорскі маёнтак", які ўяўляе сабой вялікі абшар, дзе кожны знойдзе занятак па душы.

Стваральнікі комплексу кажуць, што галоўны прынцып усіх праграм — "ажывіць" сухія гістарычныя звесткі на вачах у гледача, прымусіць старыя касцюмы, танцы, шляхецкае ўзбраенне, практычныя навыкі мінулых эпох паўстаць не словамі з вуснаў экскурсавода, а жывым дзеяннем у выкананні арт-групы і майстроў комплексу.

На тэрыторыі паркавага комплексу ёсць адзіны ў Беларусі Дом-пярэкрут — дом, які стаіць на галаве. Там варта пабываць і выпрабаваць свой вестыбюлярны апарат!

Ёсць таксама вінакурня — дзейны Дукорскі бровар з дэгустацыяй традыцыйнага алкаголю і розныя іншыя майстэрні.

Зимняя Беларусь. Куда поехать за праздничным настроением
Дом-пярэкрут / dukora.by

Ноч у Косаўскім замку

Самае простае рашэнне прыемна і прыгожа правесці выхадныя — адправіцца ў адзін з беларускіх замкаў або палацаў. Напрыклад — у палац Пуслоўскіх, які многія прывыклі называць Косаўскім замкам. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры XIX стагоддзя і стаіць на ўзвышшы, адкуль адкрываюцца чароўныя панарамы наваколля.

Зимняя Беларусь. Куда поехать за праздничным настроением
Шыкоўная ноч у шыкоўным месцы / zamok-kossovo.by

Каханне і таямніцы начной Горадні

Куды б вы не адправіліся на выходныя, вы абавязкова знойдзеце што-небудзь цікавае. Не забывайце і пра гідаў, якія з надзвычайным імпэтам распрацоўваюць для нас самыя незвычайныя экскурсіі.

Напрыклад, начная экскурсія па Горадні. Падарожжа пачнецца з самага сэрца горада — Старога замка, таямнічыя сілуэты якога раскажуць вам таямніцы, схаваныя днём. Маршрут экскурсіі праходзіць па ўсіх галоўных славутасцях горада, якія пры вячэрнім асвятленні выглядаюць незвычайна і казачна.

— Падчас экскурсіі мы сустрэнем вандроўніка або жыхара габрэйскага раёна, які ўзброіць нас ліхтарамі і правядзе вузкімі незвычайнымі вулачкамі,інтрыгуе мясцовы гід. — А ў "Крывой карчме" пры жаданні нас чакае пачастунак і дэгустацыя традыцыйных напояў. Скончыцца экскурсія на адным з самых рамантычных пагоркаў горада.

Ну і не забудзьцеся зазірнуць у Музей гарадскога побыту і гісторыі горада Гродна Януша Паруліса — вось тут сапраўды казка!

Зимняя Беларусь. Куда поехать за праздничным настроением
Начная Горадня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі