Недзіцячая справа: як і ў эміграцыі захаваць сваё і перадаць дзецям — эфір

Антось Жукаў і Ганна Ермакова

Антось Жукаў і Ганна Ермакова / Еўрарадыё

Пытанне адукацыі і падтрымкі ды захавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў дзяцей вымушаных эмігрантаў з Беларусі застаецца актуальным і праз некалькі гадоў пасля выезду з краіны. Асабліва калі магчымасці арганізаваць школы з беларускамоўнай адукацыяй няма. І тут на дапамогу прыходзяць школы “выходнага дня”, адукацыйныя курсы, культурніцкія праекты і ініцыятывы для дзяцей.

Чым адметная Школа для дзяцей ЦБС і чаму там вучаць? Ці магчыма праз такія ініцыятывы захаваць у дзяцей іх ідэнтычнасць і навошта гэта ў эміграцыі? З якімі складанасцямі сутыкаецца школа і ці атрымліваецца іх вырашаць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць супрацоўніца школы для дзяцей Цэнтра беларускай салідарнасці Ганна Ермакова і прэс-сакратар ЦБС Антось Жукаў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі