РІКЗ ануляваў вынікі ЦТ школьніка, які выклаў заданні ў чат у тэлеграме
Школа, фота ілюстрацыйнае / pexels.com
РІКЗ ануляваў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання школьніка, які выклаў здымкі заданняў анлайн.
Здымкі задач з ЦТ па матэматыцы апублікаваў вучань адной з брэсцкіх школ, піша БелТА.
"Камісія прыняла рашэнне ануляваць вынікі ўдзельніка па вучэбным прадмеце “матэматыка", — сказаў дырэктар РІКЗ Дзмітрый Міронаў.
Школьнік, які выклаў задачы ў сетку, — выдатнік, яго сярэдні бал атэстата — 9,1.
Сёння стала вядома, што ў адзін з тэлеграм-чатаў трапілі фатаграфіі заданняў ЦТ, хоць праносіць з сабой фотаапарат або тэлефон у аўдыторыю, дзе ідзе экзамен, забаронена.