Лукашэнка прызнаў, што ён загадаў адключыць інтэрнэт у 2020-м
Аляксандр Лукашэнка
Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён у жніўні 2020-га загадваў адключыць інтэрнэт у Беларусі. Тады тры дні, пакуль працягвалася жорсткае супрацьстаянне з сілавікамі, у краіне амаль не працаваў інтэрнэт.
"Калі гэта паўторыцца, адключым наогул", — прыгразіў ён падчас візіту ў МДЛУ.
Раней прадстаўнікі рэжыму ўпарта заяўлялі пра DDoS-атакі з-за мяжы, у выніку якіх інтэрнэт кепска працаваў.
Дарэчы, у 2020-м перамагчы абмежавані дапамагаў VPN-сэрвіс Psiphon. А па спасылцы вы пабачыце спіс іншых VPN-сэрвісаў, якія ўлады не маюць магчымасці заблакаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.