Праз недахоп грошай Берлін можа застацца без калядных агнёў

У Берліне могуць адмовіцца ад каляднай ілюмінацыі.

У Берліне могуць адмовіцца ад каляднай ілюмінацыі. / BILD

Сёлета традыцыя запальвання калядных агнёў можа перапыніцца ўпершыню з 1978 года праз недахоп сродкаў, піша BILD. Усяго на ілюмінацыю неабходна 420 000 еўра. Але берлінскія бізнесоўцы сабралі пакуль толькі 177 000 еўра.

Год таму 100 000 еўра на асвятленне вылучылі сталічныя ўлады, а 125 000 еўра — асабіста обер-бургамістр Кай Вегнер, які праводзіў для гэтага спецыяльную кампанію. Летась на яркую ілюмінацыю прыйшлі 11,5 млн берлінцаў і гасцей горада.

Спецыялісты б'юць трывогу, бо ўстаноўку 140 000 лямпачак трэба пачынаць ужо цяпер, інакш да Калядаў не паспець. Згодна з графікам, работы мусілі пачацца яшчэ на мінулым тыдні. Кіраўнік Саюза берлінскіх бізнесоўцаў AGCity Уве Цім заявіў газеце Berliner Morgenpost, што калі Берлін застанецца на Каляды цямнейшым, чым Нью-Ёрк або Лондан, гэта стане "ганьбай" для нямецкай сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі