Калі ў беларусаў будуць вялікія выходныя ў новым годзе
Зіма
Найбліжэйшыя вялікія выходныя чакаюць нас ужо ў пачатку студзеня 2025 года, калі праваслаўныя будуць святкаваць Раство. З 4 да 7 студзеня можна заставацца дома і святкаваць. А працоўны панядзелак 6 студзеня можна будзе адпрацаваць у суботу, 11 студзеня.
З'явіўся графік пераносу рабочых дзён у 2025 годзе. Калі яшчэ можна будзе доўга не выходзіць на працу?
Вялікія выходныя будуць і ў красавіку — адпачываць можна будзе з нядзелі да аўторка, дня Радаўніцы. А працоўны панядзелак давядзецца адпрацаваць напярэдадні, у суботу 26 красавіка.
Наступным разам на працу можна не хадзіць у ліпені. Дзень незалежнасці выпадае на чацвер, і аж да нядзелі можаце заставацца дома. А пятніцу адпрацуеце на наступным тыдні, 12 ліпеня.
Ну а потым вялікіх выходных чакаць паўгода — да самых каталіцкіх Калядаў, якія выпадуць на чацвер. А рабочую пятніцу 26 снежня адпрацуеце на тыдзень раней — у суботу, 20 снежня, давядзецца выйсці на змену.
Але гэта будзе так няхутка!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.