“Пятае кола”: пра двоеўладдзе, "выбары" і элітны дом састарэлых для чыноўнікаў

Арцём Брухан

Арцём Брухан / Еўрарадыё

На тыдні Лукашэнка правёў у сваёй рэзідэнцыі пасяджэнне “прэзідыума Усебеларускага народнага сходу”. У лепшых традыцыях без трэшовых заяў не абышлося. Кшталту таго, што старшыні выканкамаў павінны прызначаць кіраўнікоў… прыватных фірм ды іншых структур. Але найбольш смешна выглядаў клопат Лукашэнкі наконт самога УНС, які павінен існаваць такім чынам, каб сваім існаваннем нікому не перашкаджаць працаваць. А тым больш не ствараць прэцэдэнт двоеўладдзя.

Якія мэты насамрэч пераследаваў Лукашэнка, сабраўшы пасяджэнне з прэзідыумам УНС і што насамрэч цікавага там прагучала? Ці магчымае ў Беларусі двоеўладдзе і чаго баіцца Лукашэнка на самай справе? Ці жыццяздольная структура УНС і чым адметная выбарчая кампанія-2025? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі