“Белсат”: звальненні, прызначэнні, палітычная ангажаванасць і свабода слова

Аліна Коўшык

Аліна Коўшык / Еўрарадыё

Следам за нашумелым звальненнем з пасады кіраўнічкі "Белсату" Агнешкі Рамашэўскай-Гузы (Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy) стала вядома, што тэлеканал перастаў быць асобным каналам і атрымаў статус беларускай рэдакцыі на канале, які падзеліць эфір з расійскай і ўкраінскай рэдакцыямі. Але на гэтым “сюрпрызы” не скончыліся. Гэтак жа нечакана прымаецца рашэнне аб прызначэнні кіраўніцай “Белсата” Аліны Коўшык. І нечаканасць тут не ў тым, што Аліна, якая адпрацавала да свайго сыхода ў палітыку на “Белсаце” шмат гадоў, а ў тым, што яна на той момант была і лідаркай фракцыі ў КР, і прадстаўніцай у АПК… А яшчэ і ўдзел Святланы Ціханоўскай у першай рэдакцыйнай планёрцы пасля прызначэння Коўшык на пасаду прымусіў задумацца.

Як адбывалася прызначэнне і што прымусіла прыняць прапанову ўзначаліць “Белсат”? Ці захаваецца “Белсат” у ролі ўплывовага СМІ пры абмежаваным вяшчанні і якія змены яшчэ чакаць рэдакцыі? Ці меў Офіс дачыненне да прызначэння Коўшык і што наконт палітычнай ангажаванасці і цэнзуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні, былая лідарка фракцыі “Еўрапейскі выбар” у Каардынацыйнай радзе, галоўная рэдактарка “Белсат” Аліна Коўшык у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі