Беларускім дзяржаўным тэатрам скароцяць бюджэтнае фінансаванне
Тэатр оперы і балета ў Мінску
Дзяржаўным тэатрам у Беларусі скароцяць фінансаванне з бюджэту. Адпаведны ўказ №422 падпісаў у панядзелак Аляксандр Лукашэнка.
Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2025 года фінансаванне новых пастановак, гастроляў, аплата камунальных паслуг, эксплуатацыйных выдаткаў і выплата заробкаў будзе на 50% адбывацца з бюджэту, а на другія 50% — з уласных даходаў тэатраў.
У 2024 годзе новыя пастаноўкі ды іншыя выдаткі тэатраў на 60% фінансуюцца з бюджэту. Ад уласных сродкаў тэатры ўкладаюць 40%.
Паведамляецца таксама, што на час рамонту тэатры атрымаюць дадатковую дзяржаўную падтрымку. Ім прадаставяць ў бязвыплатнае карыстанне іншыя памяшканні, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама за кошт бюджэту аплацяць камунальныя паслугі і транспарт.
Беларускія тэатры пасля 202 года знаходзяцца ў складанай сітуацыі. У гэтай сферы працягваюцца рэпрэсіі, затрыманні і звальненні актораў. З другога боку, попыт на некаторыя спектаклі такі, што чэргі па квіткі стаяць з шостай гадзіны раніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.