Абвешчаныя намінанты Grammy: за "запіс года" пазмагаюцца The Beatles і Beyoncé
Beyoncé
"Запісам года" на прэміі Grammy могуць прызнаць "Now and Then" брытанскага гурта The Beatles. Легендарная ліверпульская чацвёрка будзе змагацца за ўзнагароду ў адной катэгорыі з Беёнсэ, Charli XCX, Білі Айліш, Кендрыкам Ламарам, Сабрынай Карпэнтэр, Чапель Роан і Тэйлар Свіфт.
Больш за ўсё намінацый сёлета — 11 — атрымала Beyoncé за свой альбом "Cowboy Carter". Па сем намінацый у Білі Айліш, Кендрыка Ламара, Post Malone і стваральніцы "brat summer" Charli XCX.
Беёнсэ стала рэкардсменкай па колькасці намінацый за ўсю гісторыю Grammy — іх у яе 99. Цікава, што і папярэдні рэкорд належаў ёй — разам з мужам і прадзюсарам Jay Z яна займала першы радок з 88 намінацыямі. Акрамя таго, Беёнсэ — самы ўзнагароджаны артыст у гісторыі "Грэмі", у яе 32 прэміі.
Цырымонія ўзнагароджання Grammy 2025 пройдзе ў Лос-Анджэлесе 2 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.