Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з балгарскімі футбалістамі ў Лізе Нацый
Футбольны матч Беларусь — Балгарыя
18 лістапада футбольная зборная Беларусі ў Сафіі сустракалася з камандай Балгарыі. Гэта быў заключны шосты тур групы С3 Лігі Нацый УЕФА.
Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1. На 13-й хвіліне наперад выйшлі балгары, але ў другім тайме Юрый Кавалёў, які выйшаў на замену, зраўняў лік.
У выніку беларуская каманда захавала прапіску ў лізе на наступны сезон, не палепшыўшы і не пагоршыўшы свайго становішча.
Выніковае становішча камандаў у групе: Паўночная Ірландыя — 11 ачкоў, Балгарыя — 9, Беларусь — 7, Люксембург — 3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.