Што папярэднічала затрыманню Васіля Верамейчыка

Васіль Верамейчык

Васіль Верамейчык / тэлеканал АНТ

Беларускага дабраахвотніка Васіля Верамейчыка затрымалі 13 лістапада ў Ханоі. Сябры кажуць, што прычынай стала бойка. Як сцвярджае Блок Пракоп’ева-Ягорава, гэта магла быць спланаваная аперацыя беларускага КДБ, бо ўжо на наступны дзень В’етнам перадаў экс-байца ў Беларусь.

Еўрарадыё пагаварыла з людзьмі, якія знаёмыя з сітуацыяй Васіля.

Канфлікты ў ПКК

Андрэй Кушнераў — салдат ЗСУ з дзявятай брыгады і паплечнік Васіля па Аб’яднанню ветэранаў і фракцыі ў Каардынацыйнай радзе. Ён распавёў, што яшчэ ў ліпені 2022 года канфлікт у палку закрануў амаль усіх, і забарону на ўезд атрымалі не толькі Васіль, але і некалькі іншых байцоў.

Што папярэднічала затрыманню Васіля Верамейчыка
Васіль Верамейчык / Наша Ніва

Іншы канал палка зрабіў заяву, што не будзе каментаваць справу.

“Мы разумеем складанасць сітуацыі і знаходзімся ў кантакце з усімі кампетэнтнымі органамі, якія займаюцца гэтай справай”.

Еўрарадыё накіравала запыт у СБУ і ГУР паводле гэтых дзвюх версій.

Літва

У Літву Верамейчык прыехаў у верасні 2022 года. Там ён атрымаў адмову ў відзе на жыхарства. Бо, як працытаваў Кушнераў, “служачы ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь абавязаны быць лаяльным да Рэспублікі Беларусь і падтрымліваць беларускія ўлады, а таксама іх агрэсіўную знешнюю палітыку, якая ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы”.

Справа ў тым, што Верамейчык скончыў Ваенную акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы звольніўся ў 2016 годзе, пасля чаго працаваў у ІТ.

Пасля Літвы Верамейчык з’ехаў у Грузію, адтуль у першы раз у В’етнам. І нарэшце, у кастрычніку 2024-га ён спрабаваў прыляцець са Стамбула ў Варшаву, дзе сутыкнуўся з наступнай праблемай. 

Што папярэднічала затрыманню Васіля Верамейчыка
Васіль Верамейчык / Facebook

14 лістапада Кушнераў званіў паслу па асобых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігару Кізіму і ў іншыя арганізацыі, але Украіна не робіць ніякіх крокаў, каб паўплываць на сітуацыю.

Андрэй Кушнераў кажа, што зараз яны будуць ствараць петыцыю да ўкраінскіх уладаў у першую чаргу, да прэзідэнта з заклікам унесці Васіля Верамейчыка ў спіс на абмен і абмяняць яго на нардэпа Яўгена Шаўчэнку.

Паводле, беларускага закону экс-байцу пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у палку Каліноўскага, які раней прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Або і пакаранне смерцю, калі яго абвінавацяць у “тэрарызме”.

Тут мы маем прыклад грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера. Яму ў Беларусі вынеслі смяротны прысуд за "незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі", "прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту ці шляхоў злучэння", "стварэнне ці ўдзел у "экстрэмісцкім" фармаванні", "агентурную дзейнасць", "наёмніцтва" і "акт тэрарызму".

Ягоная справа таксама тычылася палка Каліноўскага, а менавіта яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна "Western".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі