Затрыманні і ператрусы прайшлі ў Дзяржынску
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі
Затрыманні і ператрусы прайшлі ў Дзяржынску ў Мінскай вобласці. Сілавікоў цікавалі незалежныя назіральнікі на мінулых выбарах, а таксама тыя, хто трапляў за краты за палітыку (праходзілі па адміністрацыйных справах за ўдзел у пратэстах 2020-га). Як пішуць праваабаронцы, "зачыстка" ў горадзе прайшла ў аўторак, але пра яе стала вядома толькі цяпер.
Колькі чалавек затрымалі ў Дзяржынску, пакуль невядома.
Масавыя затрыманні ў Дзяржынску праходзілі зімой-вясной 2023-га. Там затрымлівалі дзясяткі чалавек. Спачатку сілавікі праводзілі "зачыстку" пасля інцыдэнту ў Мачулішчах, калі дронам быў пашкоджаны расійскі самалёт. Пасля прычынай затрыманняў і ператрусаў называлася вывешванне ўздоўж дарогі каля горада сцяжкоў Беларусі і Украіны. Але найбольш за пратэсты 2020-га ГУБАЗіК тэрарызаваў Фаніпаль у Дзяржынскім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.