"Беларусьфільм" просіць у расійскага Фонду кіно прафінансаваць 20 фільмаў

"Беларусьфільм", ілюстрацыйнае фота

"Беларусьфільм", ілюстрацыйнае фота / sb.by

Кінастудыя "Беларусьфільм" просіць, каб Фонд кіно Расіі цягам двух-трох гадоў прафінансаваў каля 20 анімацыйных, ігравых і дакументальных фільмаў. Пра гэта ў інтэрв'ю расійскаму інфармагенцтву ТАСС расказаў гендырэктар беларускай кінастудыі Юрый Аляксей.

Гаворка ідзе пра фінансаванне "трох-пяці анімацыйных, трох гульнявых і дзесяці дакументальных фільмаў" Таксама дырэктар "Беларусьфільма" разлічвае на "аператыўнае фінансаванне праектаў" з пазабюджэтных сродкаў фонду.

Цяпер "Беларусьфільм" выпускае каля 12-15 дакументальных фільмаў у год. Як пахваліўся Юрый Аляксей, гэта фільмы пра паралімпійца Аляксея Талая (вядомага ўдзелам у вывазе ўкраінскіх дзяцей), барца вольнага стылю Аляксандра Мядзведзя, пра "генацыд беларускага народа".

Дарэчы, сёння адзначаецца стагоддзе беларускага кінематографу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі