Абмеркаванне Кодэкса аб ахове здароўя працягнулі да лютага. Што ў ім не так?

Калі Лукашэнка захоча адмяніць вакцынацыю, яе адменяць. Фармальна — па законе

Калі Лукашэнка захоча адмяніць вакцынацыю, яе адменяць. Фармальна — па законе / sb.by

— Кодэкс аб ахове здароўя датычыць кожнага беларуса, таму абмяркоўваць яго праект трэба адкрыта і гучна на кожным інфармацыйным канале — праводзіць дыскусіі, запрашаць экспертаў, а не даваць людзям дзесяць дзён на вывучэнне "дакумента" на 334 старонкі ў інтэрнэце. Фікцыя, а не грамадскае абмеркаванне.

У гэтым перакананы намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета, лекар Станіслаў Салавей, з якім Еўрарадыё пагутарыла пра тое, што не так з праектам Кодэкса аб ахове здароўя і ці ёсць у ім нешта пазітыўнае. 

На азнаямленне з прапановай і рэакцыю на яе на прававым форуме беларусам адвялі сапраўды занадта мала часу: з 29 лістапада па 9 снежня. Пазней, праўда, Міністэрства аховы здароўя ціхенька ссунула тэрміны "абмеркавання" да 1 лютага 2025 года, пра што, вядома ж, даведаліся не ўсе.

На думку Станіслава Салаўя, "гэты праект злеплены з урыўкаў мноства іншых законаў — хутчэй за ўсё, рознымі людзьмі, таму што ў ім няма адзінай стылістыкі".

А ці ёсць канкрэтныя заўвагі да самой прапановы?

 

Калі Лукашэнка вырашыць забараніць вакцынацыю, яе забароняць

У III главе, прысвечанай дзяржаўнаму і грамадскаму рэгуляванню і кіраванню ў галіне аховы здароўя, напісана, што менавіта прэзідэнт “вызначае адзіную дзяржаўную палітыку і ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы” ў гэтай сферы. Таксама ён можа ўстанаўліваць “асаблівасці прававога рэгулявання адносінаў, рэгламентаваных сапраўдным кодэксам”.

Обсуждение Кодекса о здравоохранении продлили до февраля. Что в нём не так?
Станіслаў Салавей / Belsat

Захоўваецца вызначэнне ўзроўняў аказання медычнай дапамогі

У артыкуле 97 главы XIII гаворыцца пра ўзроўні аказання медычнай дапамогі (ён так і называецца). 

Згодна з напісаным, у залежнасці ад відаў медыцынскай дапамогі, якія аказваюцца, дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя дзеляцца на чатыры ўзроўні:

першы — "раённы";
другі — "міжраённы і гарадскі";
трэці — "рэгіянальны (абласны)";
чацвёрты — "рэспубліканскі і міжрэгіянальны".

Калі на першым узроўні пацыентам аказваецца першасная і спецыялізаваная медычная дапамога, кваліфікаваная медычная дапамога ў амбулаторных і стацыянарных умовах, то на чацвёртым медычная дапамога аказваецца рэспубліканскімі і міжрэгіянальнымі спецыялізаванымі медыцынскімі цэнтрамі.

— На дадзеным узроўні аказваецца высокатэхналагічная спецыялізаваная кансультатыўная, дыягнастычная, лячэбная медычная дапамога на аснове канцэнтрацыі і інтэнсіўнага выкарыстання найноўшага абсталявання, тэхналогій і метадаў дыягностыкі і лячэння, — напісана ў праекце кодэкса.

Падзел аказання медыцынскай дапамогі па ўзроўнях Станіслаў Салавей называе абсалютна некарэктным.  Лекар таксама дадае, што ён не новы — так было і да праекта кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі