Захворванне на адзёр зафіксавалі сёлета ў чатырох абласцях Беларусі

Вакцынацыя, ілюстрацыйнае фота

Вакцынацыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Ад пачатку 2026 года захворванне на адзёр зафіксавалі ў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 23 чэрвеня расказаў прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў, паведамляе выданне "Позірк".

Летась хворыя рэгістраваліся ва ўсіх рэгіёнах, кажа спецыяліст, але іх было ў 12 разоў меней, чым у 2024 годзе.

Палова выпадкаў захворвання на адзёр у 2025 годзе была завознай — пераважна з Расіі, Тайланда і Кубы. Каля паловы хворых склалі дарослыя ад 30 да 49 гадоў. Таксама толькі ў паловы пацыентаў была пацверджаная вакцынацыя ці наяўнасць ахоўнага тытра да інфекцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.