Чарга на польска-беларускай мяжы расцягнулася на 40 гадзін
Мяжа
Напярэдадні навагодніх святаў на мяжы назіраюцца шматкіламетровыя чэргі. Больш за ўсё аўтамабіляў стаіць з польскага боку, менш за ўсё — з латышскага.
У пункце Цярэспаль-Брэст, па абнаўленні 22.12.2024, зафіксаваны сярэдні час чакання перасячэння мяжы ў 40 гадзін.
Падарожнікі паведамляюць у чатах пра шматгадзіннае чаканне, праблемы з арганізацыяй чаргі і недахоп інфраструктуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.