У Тбілісі зачыняецца беларуская прастора Kropka
Kropka у Тбілісі
Пасля трох гадоў працы ў Тбілісі зачыняецца беларуская прастора Kropka.
Як паведамляе “Позірк”, у суботу 21 снежня там адбылося агульнае развітальнае мерапрыемства, а 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-клас “Калядная зорка”).
Апошні дзень працы — 10 студзеня.
Адміністрацыя прасторы паведаміла выданню пра некалькі прычынаў зыкрыцця. Па-першае, праз змяншэнне колькасці беларусаў, якія пражываюць у Грузіі (цяпер каля 12 тыс., што на 3 тыс. меней, чым два гады таму), па-другое, прыняцце закона “аб замежных агентах” і закона, які дыскрымінуе супольнасць ЛГБТК+.
Kropka працягне весці тэлеграм-канал, у якім будуць размяшчацца абвесткі аб дзейнасці супольнасці на іншых пляцоўках.
За тры гады ў прасторы Kropka прайшло каля 800 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 8,5 тысяч чалавек. Амаль 90% мерапрыемстваў арганізавалі самі наведвальнікі прасторы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.