Сёстры-блізняты з Беларусі прапалі ў гарах Турцыі
Аладаглар, дзе прапалі беларускія турысткі
Беларускіх сясцёр-блізнятаў шукаюць у цэнтральнай частцы Турцыі. Прыцягваюць у тым ліку верталёты.
Як паведамляе Haberturk, раніцай у мінулую суботу сёстры Марыя і Валянціна Іванковы адправіліся ў горы і зніклі. Яны ішлі ў горы Аладаглар побач з горадам Нігдзе.
Пошукавая аперацыя пакуль не прынесла поспеху. Беларускія дыпламаты пацвердзілі факт надзвычайнага здарэння, консулы знаходзяцца на сувязі з турэцкімі кампетэнтнымі органамі.
Хрыбет Аладаглар — папулярны сярод турыстаў аб'ект. Чатыры яго вяршыні пераўзыходзяць вышыню ў 3,7 кіламетра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.