Макс Корж выпусціў новы кліп — "Stress"
Макс Корж у кліпе "Stress"
Спявак Макс Корж выпусціў новы кліп. У трэку пад назвай "Stress" ёсць такія радкі:
"Вообще не планировал никуда выезжать, пришли пацаны и говорят: "Слушай, что будем делать дальше?" Говорят: "Давай сгоняем на пару дней, развеяться там".
Гэта першая публічная актыўнасць артыста пасля чутак пра яго ад'езд з Беларусі праз пагрозу рэпрэсій. Сам Корж дагэтуль гэтую інфармацыю не пракаментаваў.
Кліп, верагодна, быў зняты яшчэ ў Беларусі. Фота са здымкаў музыка выкладаў 10 кастрычніка — за тыдзень да заявы сілавікоў пра ад'езд Каржа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.