У Варшаве працягваецца выстава малюнкаў палітвязняў "Пачуцці"
Выстава будзу працаваць да 15 снежня
Да 15 снежня працягвае сваю працу выстава "Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі" ў Музеі Вольнай Беларусі, паведамляе "Вясна".
Экспазіцыя, якую падрыхтаваў Праваабарончы цэнтр "Вясна", ўздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці. Малюнкі — гэта і спроба знайсці святло нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сувязь са знешнім светам і данесці да грамадства пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі.
Час працы выставы: з 16 па 20.
Адрас: Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa), уваход вольны
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.