Беларус Саша Гойшык скончыў кругасветнае падарожжа

Саша Гойшык

Саша Гойшык / Facebook.com

Кругасветнае падарожжа беларускага журналіста і блогера Сашы Гойшыка, якое доўжылася больш за тры гады, падышло да канца. Пра гэта падарожнік напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

— Цяпер афіцыйна: маё вялікае кругасветнае падарожжа завяршылася, — піша Саша. 3 гады, 2 месяцы, 1 тыдзень у дарозе. Усяго 51 краіна. Гэтае вельмі дзіўнае пачуццё, я нават не магу паверыць, што гэта здарылася са мной. Я зрабіў гэта!
Цяпер я вярнуўся да адпраўной кропкі ў цудоўным Вроцлаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі