Этап перамоў: ад плана Трампа па Украіне да беларускіх палітвязняў — эфір
Роза Турарбекава
У Бруселі падчас "Беларускіх дзён" падымалася і тэма вызвалення палітвязняў. Сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч чакана звярнулася да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай разгледзець магчымасць частковага зняцця санкцый з лукашэнкаўскага рэжыму ў абмен на вызваленне палітвязняў. Практычна Захаду прапанавалі распачаць перамовы з Мінскам.
Ці магчымая рэзкая змена стратэгіі Захаду адносна рэжыму Лукашэнкі на просьбу прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл? Што рэальна можа паўплываць на пачатак перамоў пра спыненне вайны ва Украіне? На каго найперш скіраваная ваяўнічая рыторыка Лукашэнкі і яго прапаганды і што дае Беларусі старшынства ў ЕАЭС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.