Лявончык: сістэма дастаўкі дапамогі ў Беларусь працуе, як і раней
Лявончык параіў Ігару Туру разабрацца з матэматыкай
Сістэма дастаўкі дапамогі ў Беларусь працуе, як і раней. Пра гэта заявіў кіраўнік “Байхэлп” Аляксей Лявончык з нагоды фільма прапагандыстаў пра "перакрыццё каналаў" для гуманітарных ініцыятыў. Тэлеканал “АНТ” выпусціў ролік пра нібыта “ўсе схемы” перадачы грошай для сваякоў палітвязняў у Беларусь.
“Мы працягваем працаваць. Нашая сетка ўнутры краіны застаецца intact. Нашыя "дзясяткі кур’ераў" працягваюць заставацца at large. Нашыя базы застаюцца недатыкальнымі. А аматарам намаляваць таблічкі ў Эксэлі на каленцы асаблівы прывет”, — напісаў Лявончык.
Таксама Лявончык злавіў прапагандыста Ігара Тура на кепскіх ведах матэматыкі.
“Калі яна (прапаганда) сцвярджае, што "Лявончык завёз нязначныя сумы, дробячы іх між дзясяткамі кур’ераў па пяць тысяч еўра", то гэта ўжо простай арыфметыкай дае мільёны. Ігару, ці мільёны, ці я краду. Вызначыцеся ўжо”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.