Анатоля Лябедзьку пакінулі кіраваць АГП

Да галасавання кандыдатамі на пасаду старшыні АГП былі вылучаныя таксама Сяргей Балыкін, Васіль Палякоў, Аляксандр Дабравольскі і Генадзь Ананьеў, якія ўзялі самаадводы.



Перад галасаваннем па старшыні партыі дэлегаты абмяркоўвалі тэму ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Большасць выступоўцаў выказаліся за тое, каб АГП удзельнічала ў выбарчай кампаніі і ў абранні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл.



Але былі і іншыя думкі. Дэлегатка Анжэла Камбалава заявіла, што “адзіны кандыдат звужае дэмакратычную прастору”. А дэлегат Аляксандр Гушан наагул лічыць, што, паколькі ўлада не змяніла правілаў правядзення выбараў у лепшы бок, то трэба іх байкатаваць.



Удзельнікі з’езду АГП вырашылі не праводзіць асобных выбараў кандыдатаў у прэзідэнта, а прагаласавалі за тое, каб кандыдатам ад АГП стаў старшыня партыі Анатоль Лябедзька. Галасаванне было адкрытым, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі