Андрэй Саннікаў удзельнічае ў пікетах на Гродзеншчыне (фота)

Прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў сёння сустракаецца з гродзенскімі і лідскімі выбаршчыкамі. Пікет у Гродне праходзіць у адным з найбольш людных месцаў – на ўваходзе ў Цэнтральны рынак. Там сябры ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава збіраюць подпісы штодня. З’яўленне самаго кандыдата выклікала немалую цікавасць наведвальнікаў рынка. Больш за дзве гадзіны палітык адказваў на пытанні людзей.




Як распавёў Еўрарадыё сябра ініцыятыўнай групы Уладзімір Чырвоненка, сёння Андрэй Саннікаў наведае Ліду, а пасля паедзе ў Магілёўскую вобласць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі