Андрэю Кіму прысудзілі 1,5 года калоніі, астатнім - "хімію" і штраф

У Цэнтральным судзе сталіцы сёння быў агучаны прысуд па справе 10-ці моладзевых актывістаў, удзельнікаў студзеньскіх акцый пратэсту. Андрэя Кіма прысудзілі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, астатнім - "хімію" і штраф. Прысуд агучыла суддзя Алена Ільіна. "Дрэнь!" - выгукнуў хтосьці пасля агучвання прысуду.
Міхаіл Пашкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхаіл Крываў і Таццяна Цішкевіч асуджаныя на 2 гады абмежавання волі без накіравання для адбыцця тэрміну ў спецыяльныя установы.

Антону Койпішу і Уладзіміру Сяргееву прысуджаны штраф у памеры 3,5 мільёна рублёў.

Прысуд быў сустрэты крыкамі "Ганьба". Калі быў зачытаны прысуд Андрэю Кіму, ягоная маці - Тацяна Кім - выкрыкнула: "Андрэй, я табой ганаруся!", паведамляе "Наша ніва".

Як паведамляе Хартыя-97, спецназаўцамі "за абразу суддзі" затрыманы Аляксандр Атрошчанкаў.

Перад будынкам людзі выказваюць салідарнасць з асуджанымі і скандуюць "Жыве Беларусь!".

Фота - Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі