Анжаліку Борыс чакае гаспадарчы суд

Гродзенскую фірму “Палоніка” чакае гаспадарчы суд, куды перадае матэрыялы абласная падатковая інспекцыя. Фірмай кіруе Анжаліка Борыс — старшыня не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў, паведамляе Радыё "Свабода".  Гродзенская абласная падатковая інспекцыя лічыць, што ў фірме ёсць мноства парушэнняў. У прыватнасці, "Палоніку" вінавацяць у незаконай легалізацыі гуманітарнай дапамогі ад таварыства "Вспульнота польска". Гаворка ідзе пра 30 тысяч долараў, атрыманых з Польшчы на патрэбы фірмы “Палоніка”. Грошы былі атрыманыя па бізнэс-кантракце, аднак падаткавікі кажуць, што гэта была гуманітарная дапамога. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі