А.Пачобут: міліцыя не звяртала ўвагі на пасведчанне журналіста

Журналіст польскай "Газэты выборчай" Андрэй Пачобут у ліку затрыманых на плошчы Незалежнасці. У тэлефоннай размове з Еўрарадыё ён паведаміў, што ў "ленінскім пакоі" аднаго са сталічных РУЎС на затрыманых складаюць пратаколы.Спадар Пачобут не атрымаў акрэдытацыі на выбары, але прысутнічаў на акцыі апазіцыі як журналіст. - Калі пачаўся хапун побач з Мінгарвыканкамам, міліцыя схапіла за рукі. Паказаў пасведчанне журналіста, не звярнулі ўвагі. Спачатку завезлі на Акрэсціна, там, відаць, няма месца. І вось некалькі гадзінаў у аўтобусе, завезлі ў РУЎС. У аўтобусе была таксама група тв расійскага, з Піцера, але на Акрэсціна гэтых двух журналістаў – аднаго прозвішча Лойка – іх вызвалілі, відаць, акрэдытацыя была.

Пачобут быў адзіным журналістам з "Газэты выборчэй". Перад затрыманнем ён паспеў паведаміць пра збіццё Яўгена Афнагеля людзьмі ў чорным. Людзі з аўтобуса, куды трапіў карэспандэнт польскага выдання, былі затрыманыя ў фінальнай частцы, калі ўжо разыходзіліся. Са словаў журналіста, ніхто не мае асаблівых пашкоджанняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі