Апазіцыя ахопіць толькі дзесятую частку выбарчых камісіяў

Пачалася кампанія вылучэння кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў, якія будуць весці падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня, паведамляе Радыё Свабода. Апазіцыя збіраецца накіраваць сваіх прадстаўнікоў толькі ў дзесятую частку камісіяў. Такое прадстаўніцтва не дае магчымасці пракантраляваць падлік галасоў па ўсёй краіне, але дазваляе зрабіць высновы наконт дэмакратычнасці выбарчага працэсу. Паводле выбарчага графіку, вылучэнне ва ўчастковыя выбарчыя камісіі завершыцца 31 кастрычніка. Да 4 лістапада мясцовыя саветы і выканкамы на супольных пасяджэннях павінны сфармаваць 6390 участковых камісіяў.

Ад апазіцыі каардынацыяй вылучэння ў камісіі займаецца кампанія "За свабодныя выбары", у якую ўвайшлі 14 палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў, у тым ліку партыя левых "Справядлівы свет", БНФ, АГП.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі