Апазіцыя спрачаецца аб гендэрных квотах на выбарах у Каардынацыйную раду
Дэлегаты КР на публічных слуханнях
У беларускім дэмакратычным руху працягваюцца спрэчкі аб гендэрных квотах на выбарах у Каардынацыйную раду. Абмяркоўваецца, ці трэба ўстанаўліваць абавязковую норму ў не менш як 40% жанчын у новым складзе КР.
Па звестках фракцыі "Моладзевы наступ", нядаўна прайшоў чарговы сазвон аб працы над сістэмай выбараў. Акрамя дэлегатаў КР, у ім удзельнічалі прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай і палітычных партый. З 12 удзельнікаў толькі двое — жанчыны.
Аляксандр Дабравольскі агучыў сваю пазіцыю: трэба адмяняць і гендэрныя квоты, і квоты для НДА. Яго падтрымаў Павел Латушка. Пазней самая вялікая фракцыя КС агучыла заяву аб неабходнасці знізіць гендэрную квоту з 40 да 30%.
Фракцыя "Моладзевы наступ" жа падтрымлівае ўвядзенне гендэрных квот у памеры 40% пры правядзенні выбараў у Каардынацыйную раду, каб забяспечыць роўнае прадстаўніцтва жанчын у палітычных працэсах. Выбары ў КР павінны прайсці не пазней за 8 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.