Апазіцыя выйдзе на Бангалор з мётламі
Сталічныя ўлады не дазволілі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правесці ў парку Дружбы народаў пікеты ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна. У афіцыйным адказе за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова адзначаецца, што з 5 па 14 ліпеня на тэрыторыі парку будуць праводзіцца працы па рамонце абсталявання і прыборцы тэрыторыі.
Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў заяўнік акцыі Аляксей Сігаеў.
Паводле яго слоў, цяпер сацыял-дэмакраты збіраюцца прапанаваць дапамогу ў прыборцы парку.
Сігаеў: “Я сёння спрабаваў звярнуцца ў “Мінскзелянбуд”, аднак пакуль ніякіх вынікаў няма. Я думаю, калі мы дапаможам ім прыбраць гэты парк, магчыма тады яны дазволяць правесці пікет”.