Апазіцыянер Клічко апярэдзіў па рэйтынгу прэзідэнта Украіны Януковіча
Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў траўні па ўсёй краіне Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі.
Прэзідэнцкія выбары мусяць прайсці ў пачатку 2015 года. Дагэтуль у рэйтынгах лідыраваў Віктар Януковіч, а Віталь Клічко быў толькі другім, замяніўшы на гэтым месцы Юлію Цімашэнку, якая знаходзіцца за кратамі.
Як паведамляе РІА "Новости", паводле апытання, за Клічко, лідара апазіцыйнай партыі "УДАР", гатовыя на прэзідэнцкіх выбарах прагаласаваць амаль 16% грамадзян, за Януковіча — крыху больш за 14%.
Нагадаем, 41-гадовы Віталь Клічко — баксёр-прафесіянал. Ён мае трэцюю па колькасці дэпутатаў фракцыю ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
Нямеччына і ЗША падчас прэзідэнцкіх выбараў паставяць на Віталя Клічко?
Фота — ria.ru