Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвініць сёлета 30 мая
Апошні званок сёлета для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў школаў празвініць 30 траўня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.
Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў плануецца правесці 9 ці 10 чэрвеня. Час, працягласць і месца выпускных будуць вызначаць кіраўніцтва кожнай канкрэтнай школы з удзелам бацькоўскага камітэта па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
Выпускнікоў падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, а таксама падчас сустрэчы світання будуць суправаджаць педагогі і бацькі.