А.Праляскоўскі: Аб'ём інтэрнэт-гандлю ў Беларусі — 13 млн долараў

Агульны аб'ём Інтэрнэт-гандлю ў Беларусі ацэньваецца ў 13 млн. долараў. Пра гэта заявіў дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Алег Праляскоўскі.  Паводле ягоных словаў, у Беларусі функцыянуе 700 афіцыйна зарэгістраваных Інтэрнэт-крамаў, прычым штогод іх лік павялічваецца на 100 адзінак. Асобныя Інтэрнэт-крамы ўжо маюць штомесячнае абарачэнне ў 300 тыс. долараў. Раней яны спецыялізаваліся найперш на продажы камп'ютараў, а таксама камплектуючых для электронікі, аўдыё- і відэатэхнікі. А сёння гандлююць будаўнічымі матэрыяламі, аўтамабільнымі таварамі, таварамі для дзяцей і іншым.

Дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра лічыць, што неўзабаве аб'ём рознічнага гандлю праз Інтэрнэт у Беларусі неабходна давесці да ўзроўню эканамічна развітых краін, гэта значыць да 10% агульнага тавараабарачэння.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі