Аршанскі стадыён за год патаннеў у тры тысячы разоў

Аршанскі стадыён прадаюць за адну базавую

Аршанскі стадыён прадаюць за адну базавую / orsha.eu

За год цана на аршанскі стадыён зменшылася амаль у тры тысячы разоў, заўважыў паблік "Віцебск, я гуляю".

Увосень 2023-га Аршанскі льнокамбінат выставіў на продаж стадыён ручных гульняў. Пачатковая цана на аўкцыёне была вызначаная ў 119 707 рублёў.

Аднак пакупнікоў на гэты стадыён не знайшлося. Таму льнокамбінат быў вымушаны знізіць продажную цану.

Цяпер стартавая цана на стадыён складае адну базавую велічыню — 40 рублёў. Гэта ў 2993 разы менш, чым летась. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі