Арына Сабаленка перамагла 8-ю ракетку свету
Арына Сабаленка перамагла 8-ю ракетку свету Кікі Бертэнс з Галандыі — 6:1, 7:6 (11:9). Гэта быў паядынак 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Ухані. Усё вырашыла цяжкая барацьба ў тай-брэйку. Наступная саперніца беларускі — 20-гадовая Алена Рыбакіна з Казахстана, якая займае ў сусветным рэйтынгу 50-е месца.
Летась Сабаленка была пераможцай гэтага турніру (гл. відэа) і цяпер яна прагне паўтарыць гэты поспех.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.