Арына Сабаленка — пра разгон мірных пратэстоўцаў: спыніце гвалт!

Арына Сабаленка — пра разгон мірных пратэстоўцаў: спыніце гвалт!

Арына Сабаленка, першая ракетка Беларусі і 11-я тэнісістка ў сусветным рэйтынгу, абураная апошнімі падзеямі ў нашай краіне. "Я не магу паверыць, што ўсё гэта адбываецца ў маёй мірнай роднай Беларусі, піша Сабаленка ў Instagram. — Я не магу спаць ужо чацвёртую ноч".

Тэнісістка піша, што не можа глядзець "на жорсткасць па адносінах да людзей, якія безабаронныя". "Навошта? Калі ласка! Спыніце гвалт", — піша Арына Сабаленка. Свой тэкст яна заканчвае словамі "беражыце сябе і сваіх блізкіх, мае дарагія беларусы".

Раней з падобным абурэннем выказваліся і іншыя беларускія спартсмены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі