Арына Сабаленка прайграла чацвёртай ракетцы свету
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (10-е месца ў рэйтынгу WTA) не змагла прабіцца ў паўфінал адзіночнага разраду ў брытанскім Істбарне.
У чвэрцьфінальнай сустрэчы наша суйчынніца ў трох сэтах прайграла чцвёртай ракетцы свету Кікі Бертэнс з Нідэрландаў — 4:6, 6:3, 4:6. Як адзначае TUT.by, сустрэча працягвалася 2 гадзіны 3 хвіліны.
У Істбарне Сабаленку чакаюць яшчэ парныя спаборніцтвы. У дуэце з украінкай Даянай Ястрэмскай яна выйдзе супраць кітаянкі Шуай Чжан і аўстралійкі Саманты Стосур.