Сабаленка выйграла турнір у Цынцынаці, яна зноў другая ракетка свету
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка (3) выйграла турнір у Цынцынаці (ЗША). У панядзелак у фінальным паядынку беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Джэсіку Пегула (6) — 6:3, 7:5.
Для Сабаленка гэта быў 29-ы фінал турніраў WTA. Новы рэкорд у Жаночай тэніснай асацыяцыі. Cабаленка выйграла 15-ы тытул WTA у кар'еры. За перамогу ў Цынцынаці яна зарабіла 523 тысячы долараў.
У паўфінале Сабаленка абыграла першую ракетку свету Ігу Свёнтак з Польшчы. Беларуска зноў стала другой у сусветным рэйтынгу.
Champion status update... @SabalenkaA captures her 15th career title, her first in Cincinnati! #CincyTennis pic.twitter.com/MuYKDn2DGv
— wta (@WTA) August 19, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.